15 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень бібліятэк. Гэта не проста свята культурна-асветніцкіх устаноў. Гэта свята і саміх супрацоўнікаў бібліятэк. Сваёй плённай працай штодзённа імкнецца раскрыць чытачам усё багацце сусветнай скарбніцы ведаў Марына Аляксеяўна Катылева, бібліятэкар Крошынскай сельскай бібліятэкі. Павіншацаць са святам завіталі і нашы выхаванцы. Марына Аляксееўна паведаміла, што гэта свята таксама і чытачоў, для якіх бібліятэка стала не толькі крыніцай ведаў, дапаможнікам у працы і адукацыі, але і месцам, дзе яны маюць магчымасць з карысцю і цікавасцю правесці свой вольны час, раскрыць свае творчыя схільнасці, сустрэцца з цікавымі і знакамітымі людзьмі.
Са святам, сябры!
+ фото